Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/ У сталіцы Узбекістана Ташкенце стартуе трэці турнір серыі Вялікага шлема па дзюдо гэтага сезона з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На турнір заяўлены амаль 500 спартсменаў з 69 краін, у тым ліку сямёра беларускіх дзюдаістаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. У мужчынскіх спаборніцтвах на татамі выйдуць Руслан Галавачоў, Аляксандр Сідорык, Ягор Варапаеў і Даніэль Мукетэ. У вазе да 73 кг першым сапернікам Галавачова будзе Адам Бакытбек з Кыргызстана, а ў катэгорыі да 100 кг Мукетэ стартуе з паядынка супраць бразільца Леанарду Гансалвеша. У вазе да 90 кг жрэбій вызначыў у апаненты беларусам прадстаўнікоў Таджыкістана: Сідорык сыдзецца ў баі з Акмалам Муродавым, а Варапаеў сустрэнецца з Камраншохам Устапірыенам.
Таксама ў Ташкенце выступяць тры нашы дзяўчыны - Ксенія Даніловіч, Яна Макрэцкая і Дар'я Канцавая. У катэгорыі да 52 кг Даніловіч паспрачаецца за праход далей з Бішрэлт Харлаада з ААЭ, у вазе да 63 кг Макрэцкая пазмагаецца з Надзяй Гімендэга з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, а ў катэгорыі да 78 кг Канцавую чакае схватка з францужанкай Фані-Эстэль Пасвіт.
Спаборніцтвы ва Узбекістане прадоўжацца да канца тыдня. Раней у гэтым годзе адбыліся турніры серыі Вялікага шлема па дзюдо ў Парыжы і Баку, на якіх беларускія спартсмены засталіся без узнагарод. Блізкая да п'едэстала ў сталіцы Францыі была Дар'я Канцавая: беларуска дабралася да паядынка за трэцяе месца, але пацярпела няўдачу.-0-