Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 красавіка 2021, 10:09

Савет дырэктараў КХЛ зацвердзіў удзельнікаў наступнага сезона

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет дырэктараў КХЛ зацвердзіў склад удзельнікаў наступнага сезона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Па выніках нарады кіраўнікоў хакейных клубаў КХЛ было прынята рашэнне аб тым, што ў сезоне-2021/2022 прыме ўдзел 24 клубы. У іх ліку і мінскае "Дынама". Акрамя таго, чакаецца вяртанне ў лік удзельнікаў Лігі уладзівастоцкага "Адмірала", праўда, з адным важным удакладненнем: далёкаўсходні клуб прыме ўдзел у турніры пры ўмове пагашэння даўгоў за сезон-2017/2018.

Акрамя мінскага і ўладзівастоцкага клубаў у КХЛ сезона 2021/2022 згуляюць: "Авангард" (Омск), "Аўтамабіліст" (Екацярынбург), "Ак Барс"(Казань), "Амур" (Хабараўск), "Барыс" (Нур-Султан), "Віцязь" (Маскоўская вобласць), "Дынама" (Масква), "Дынама" (Рыга), "Ёкерыт" (Хельсінкі), "Куньлунь Рэд Стар" (Пекін), "Лакаматыў" (Яраслаўль), "Металург" (Магнітагорск), "Нафтахімік" (Ніжнякамск), "Салават Юлаеў" (Уфа), "Поўначсталь" (Чарапавец), "Сібір" (Новасібірск), СКА (Санкт-Пецярбург), "Спартак" (Масква), "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад), "Трактар" (Чэлябінск), ХК "Сочы" і ЦСКА (Масква).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі