Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2019, 11:52

Сасновіч змагла выйсці ў чвэрцьфінал турніру ў Сіднеі, прайграўшы першы сэт аўстралійцы Хон з лікам 0:6

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33-і нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу на турніры ў аўстралійскім Сіднеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку за выхад у чвэрцьфінал з аўстралійскай тэнісісткай Прысцылай Хон (161) беларуска прайграла першую партыю з сухім лікам 0:6. У другім сэце Аляксандра Сасновіч уступіла два першыя геймы, але змагла сабрацца і выйграла 6:3. У вырашальнай партыі беларуска не ўпусціла ініцыятыву і давяла яе да перамогі - 6:3.

На старце спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч атрымала перамогу над дзясятай ракеткай планеты расіянкай Дар'яй Касаткінай - 6:1, 6:4.

У барацьбе за выхад у паўфінал Аляксандра Сасновіч сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Цімеяй Бачынскі (192).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі