Аляксандра Сасновіч. Фота НАК Беларусі
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч сёння сустрэнецца з бельгійкай Элізэ Мертэнс у першым паядынку турніру WTA-500 у нямецкім Штутгарце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гэта будзе іх сёмая сустрэча на прафесійных турнірах, у шасці папярэдніх яны атрымалі па тры вікторыі. Цяпер Аляксандра Сасновіч займае 111-е месца ў сусветным рэйтынгу, а Элізэ Мертэнс знаходзіцца на 29-й пазіцыі. Пераможца іх сённяшняга матчу згуляе ў другім раўндзе з пераможцай паядынку паміж расійскімі тэнісісткамі Веранікай Кудзярметавай (51-ы нумар рэйтынгу WTA) і Дзіянай Шнайдэр (13).
Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з 1/8 фіналу, дзе яе саперніцай будзе пераможца сустрэчы 1/16 фіналу паміж датчанкай Кларай Таўсан (21) і расійскай тэнісісткай Настассяй Патапавай (38). Сабаленка тройчы дабіралася да фіналу турніру ў Штутгарце і нязменна ўступала - двойчы польцы Ізе Свёнтак і адзін раз аўстралійцы Эшлі Барці.
Год таму чэмпіёнкай стала прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, якая на гэты раз не гуляе. Пераможца цяперашніх спаборніцтваў атрымае 142,6 тыс. еўра, 500 рэйтынгавых ачкоў, а таксама электрамабіль Porsche Macan Turbo.-0-