Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва НАК Беларусі
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў чацвёрты раўнд турніру WTA-1000 у Пекіне з прызавым фондам $8,9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку 1/16 фіналу беларуска, у якой 130-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, уступіла ўкраінскай тэнісістцы Марце Касцюк, якая займае 28-е месца, - 4:6, 2:6. У 1/8 фіналу ўкраінка сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж амерыканкай Джэсікай Пегулай (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і брытанкай Эмай Радукану (32).
У 1/64 фіналу Аляксандра Сасновіч адолела ў трохсэтавым паядынку інданезійскую тэнісістку Джаніс Цьен - 6:7 (4:7), 7:5, 6:1, а ў другім раўндзе таксама ў трохсэтавым матчы сенсацыйна перамагла экс-першую ракетку планеты японку Наомі Осаку - 1:6, 6:4, 6:2. У асноўную сетку беларуска прабілася праз кваліфікацыю, перамогшы расійскую тэнісістку Таццяну Прозараву і прадстаўніцу ЗША Варвару Лепчанка.
Спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы завершацца 5 кастрычніка. Пераможца заробіць $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. У мінулым годзе чэмпіёнкай China Open стала амерыканская тэнісістка Коры Гаўф, якая абыграла ў фінале чэшку Караліну Плішкаву.-0-