Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2024, 16:05

Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі тэніснага турніру ў г.Доха

Фота з архіва
Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (95-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-1000 у катарскай Досе з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў стартавым матчы кваліфікацыі беларуска абыграла ў дзвюх партыях кітаянку Ван Сіюй (60) - 7:5, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 40 мінут. Каб прабіцца ў асноўную сетку, тэнісісткам трэба пераадолець два кваліфікацыйныя бар’еры.

 Матчы асноўнага этапу пройдуць з 11 па 17 лютага. Два папярэднія турніры ў сталіцы Катара выйграла польская тэнісістка Іга Свёнтак, а ў 2020 годзе першынствавала беларуска Арына Сабаленка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі