Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2025, 16:56

Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Аляксандра Сасновіч. Фота НАК
Аляксандра Сасновіч. Фота НАК
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (110-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-1000 Mutua Madrid Open з агульным прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку другога раўнда кваліфікацыі беларуска сустракалася з амерыканкай Тайрай Кацярынай Грант (356) і перамагла ў дзвюх партыях  - 6:1, 7:5. Учора ў стартавым кваліфікацыйным матчы Аляксандра Сасновіч упэўнена перайграла шведку Мір'ям Б'ерклунд  (549) - 6:3, 6:1.  

Без удзелу ў кваліфікацыі на грунтавых кортах іспанскай сталіцы згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі. У 1/64 фіналу Вікторыя Азаранка (48) сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Вольгай Данілавіч (34). Першая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда. У 2021 і 2023 гадах на станавілася чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў, а год таму ўступіла ў вырашальным матчы польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак.

Гэты мадрыдскі турнір завершыцца 4 мая, яго пераможца атрымае 985 тыс. еўра і 1000 рэйтынгавых ачкоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі