ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2021, 18:11

Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Аляксандра Сасновіч. Фота Jimmie48/WTA
Аляксандра Сасновіч. Фота Jimmie48/WTA

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адкрытых грунтавых кортах Мадрыда стартаваў кваліфікацыйны этап турніру катэгорыі WTA 1000, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 92-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася ў першым раўндзе з іспанкай Джэсікай Бузас Манейра, у якой 640-я пазіцыя, і перамагла ў трохсэтавым паядынку - 7:5, 4:6, 6:1. 

Заўтра ў вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку саперніцай беларускі будзе нямецкая тэнісістка Лаура Зігемунд (59-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

Турнір у іспанскай сталіцы завершыцца 8 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі