Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2023, 10:30

Сасновіч і Івашка пераможна стартавалі на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты паспяхова пачалі выступленне на прадстаўнічым турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночай частцы спаборніцтваў беларуска Аляксандра Сасновіч (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйграла ў эстонкі Каі Канепі (51) - 6:3, 7:6 (7:5). У 1/32 фіналу Сасновіч сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка (25). Другая ракетка планеты Арына Сабаленка стартуе з другога раўнда паядынкам з расіянкай Яўгеніяй Родзінай (427). Саперніцай яшчэ адной беларускі Вікторыі Азаранка (14) будзе пераможца матчу паміж прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (42) і чэшскай тэнісісткай Каралінай Мухавай (76).

На старце мужчынскага турніру беларус Ілья Івашка (85) перамог расійскага тэнісіста Рамана Сафіуліна (113) - 6:4, 6:2. Наступным апанентам Івашкі будзе нідэрландскі тэнісіст Боцік ван дэ Зандсхюлп (33). У бягучым сезоне яны сустракаліся ўжо двойчы і абодва разы беларус цярпеў паражэнні.

Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 19 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі