Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2024, 15:00

Самбіст Кухарэнка выйграў бронзу на першым этапе серыі Гран-пры ў Кемераве

Фота арганізатара
Фота арганізатара
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На "Кузбас-Арэне" ў Кемераве завяршыўся першы этап міжнароднай серыі Гран-пры па самба 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

На дыван выходзілі прадстаўнікі мужчынскага спартыўнага самба з Беларусі, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Кыргызстана, якія разыгралі медалі ў сямі вагавых катэгорыях. У вазе да 88 кг бронзавым прызёрам стаў наш Міхаіл Кухарэнка, перамогу ў турніры святкаваў расіянін Уладзіслаў Панаў.

Другі этап міжнароднай серыі Гран-пры па самба адбудзецца ў маі ва Улан-Удэ, дзе будуць змагацца прадстаўнікі баявога самба. У чэрвені ў Краснадары пройдуць спаборніцтвы па спартыўным і баявым самба, а ў жніўні ў Санкт-Пецярбургу выступяць жанчыны. Фінал серыі Гран-пры ў трох дысцыплінах адбудзецца ў снежні ў Казані.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі