Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2021, 18:01

Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у паўфінал футбольнага Кубка Беларусі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі ў футболе сёння праходзяць заключныя сустрэчы чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай з іх чэмпіёны краіны футбалісты салігорскага "Шахцёра" ўступілі ў Гродне мясцоваму "Нёману" з лікам 1:2, але прайшлі далей, бо месяц таму перамаглі гродзенцаў на сваім полі з рэзультатам 3:0.

У апошнім чвэрцьфінале дзеючы ўладальнік Кубка барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у "Віцебска". У Барысаве віцябчане ўступілі з рэзультатам 1:2.

Першыя паўфіналісты вызначыліся ўчора. Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" па суме дзвюх чвэрцьфінальных гульняў былі мацнейшымі, чым прадстаўнік другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскі "Арсенал" - 3:0 (дома) і 0:0 (у гасцях).

"Іслач" адолела "Мінск" дзякуючы голу, забітаму ў выязным паядынку. Падапечныя Арцёма Радзькова ў другім чвэрцьфінальным матчы з "Мінскам" з 33-й хвіліны гулялі ў меншасці, але не дазволілі сапернікам дабіцца перамогі - 0:0. У першай сустрэчы гэтых каманд таксама была зафіксавана нічыя - 1:1, аднак дзякуючы голу, забітаму на чужым полі, далей ідзе "Іслач".-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі