Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2019, 12:38

Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку з мальтыйскім "Хіберніянсам" футбалісты "Шахцёра" засталіся ў меншасці на 33-й мінуце, калі быў выдалены Валерый Грамыка. Нягледзячы на гэта, каманда Сяргея Ташуева дзейнічала даволі ўпэўнена, і на 65-й мінуце Мікіта Татаркоў забіў гол, які аказаўся пераможным. Першая гульня ў Салігорску таксама завяршылася вікторыяй "Шахцёра" з тым жа лікам - 1:0. У другім крузе кваліфікацыі салігорскай камандзе трэба будзе двойчы сустрэцца з дацкім "Эсб'ергам". Першая гульня адбудзецца 25 ліпеня на полі "Шахцёра", у адказ - 1 жніўня ў Даніі.

Яшчэ два прадстаўнікі Беларусі не змаглі пераадолець першы кваліфікацыйны бар'ер Лігі Еўропы. Футбалісты мінскага "Дынама" ўступілі па суме дзвюх сустрэч латвійскай "Ліепаі" - 1:1 (у гасцях) і 1:2 (дома), а "Віцебск" быў слабейшы за фінскі "Куапіа" - 0:2 (у гасцях) і 1:1 (дома).

У галоўным кантынентальным турніры - Лізе чэмпіёнаў - барысаўскі БАТЭ прабіўся ў другі кваліфікацыйны раўнд, перамогшы польскі "Пяст" (1:1, 2:1), і згуляе з нарвежскім "Русенборгам". Іх першая сустрэча адбудзецца 24 ліпеня на полі "Барысаў-Арэны", а другая пройдзе на стадыёне "Леркендаль" у Тронхейме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі