Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лістапада 2019, 11:06

Салігорскі "Шахцёр" абыграў жлобінскі "Металург" у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты салігорскага "Шахцёра" абыгралі жлобінскі "Металург" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гарнякі" пачалі сустрэчу з актыўнага прэсінгу гаспадароў лядовай пляцоўкі. Жлобінцы стараліся перахапіць ініцыятыву, павялічыўшы тэмп. На сёмай мінуце процістаяння вызначыўся абаронца "Шахцёра" Ілья Казнадзей, які закінуў шайбу ў вароты сапернікаў. Ігракі "Металурга" спрабавалі аднавіць раўнавагу сіл, але зрабіць гэта да канца перыяду ў іх не атрымалася.

У другой дваццацімінутцы госці прадаўжалі наступаць. Ужо на 26-й мінуце матчу нападаючы "Шахцёра" Ілья Камбовіч рэалізаваў большасць і павялічыў адрыў сваёй каманды - 2:0. Хакеісты "Металурга" правялі некалькі атак, але закінуць шайбу ў вароты галкіпера Максіма Малюціна гаспадары лядовай пляцоўкі не змаглі.

Трэці перыяд прайшоў пад дыктоўку гасцей. Гол на 53-й мінуце матчу на свой рахунак запісаў абаронца "гарнякоў" Канстанцін Дурноў, які рэалізаваў большасць. Гаспадары спрабавалі гуляць на контратаках, але бачнага выніку гэта не дало. Хакеісты "Шахцёра" разумна абараняліся і не пакінулі апанентам ні адзінай надзеі на перамогу.

У іншых матчах чэмпіянату Беларусі гродзенскі "Нёман" абыграў мінскае "Юнацтва" - 4:2 (2:0, 1:1, 1:1), хакеісты "Ліды" ўступілі "Магілёву" - 2:3 (0:0, 1:2, 1:0, 0:0, 0:1). "Гомель" аказаўся мацнейшым за маладзечанскае "Дынама" - 2:1 (1:0, 1:1, 0:0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі