Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2024, 13:27

Салавей прызнаны лепшым іграком, Варакса забіў самы прыгожы гол 16-га тура чэмпіянату Беларусі

Фота Pexels
Фота Pexels
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" падвяла вынікі 16-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны Андрэй Салавей. У сваім першым матчы пасля доўгага перапынку, звязанага з цяжкай траўмай, 29-гадовы нападаючы мазырскай "Славіі" згуляў вельмі ярка, аформіўшы галявы дубль у гасцявым паядынку з магілёўскім "Дняпром". Мазырчане выйгралі з лікам 2:1 і ўвайшлі ў пяцёрку фаварытаў.

Аўтарам самага прыгожага гола 16-га тура стаў 20-гадовы паўабаронца ФК "Мінск" Уладзіслаў Варакса, які эфектным абводзячым ударам "парашутам" з-за меж штрафной плошчы трапіў у вароты барысаўскага БАТЭ. На полі "Барысаў-Арэны" мінчане выйгралі 1:0, атрымаўшы першую вікторыю ў цяперашнім першынстве.

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае "Тарпеда-БелАЗ" - 36 ачкоў (16 матчаў), на адзін бал адстае мінскае "Дынама" (Мінск), у якога гульня ў запасе, у актыве гродзенскага "Нёмана" 33 ачкі, па 26 балаў набралі "Славія" і брэсцкае "Дынама". Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць брэсцкі дынамавец Ягор Карцоў, Аляксандр Шасцюк ("Іслач") і Джуніяр Эфаге з "Гомеля", якія забілі па 10 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

9 жніўня
"Славія" - "Віцебск";

10 жніўня
БАТЭ - "Нафтан" (Наваполацк), "Смаргонь" - "Дынама" (Брэст), "Шахцёр" (Салігорск) - "Іслач" (Мінскі раён);

11 жніўня
"Слуцк" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Арсенал" (Дзяржынск) - "Днепр", "Нёман" - "Гомель";

Матч "Дынама" (Мінск) - "Мінск" перанесены на больш позні тэрмін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі