Ілья Салаўёў. Фота ХК "Дынама-Мінск"
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінулай ноччу чарговыя матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі правялі трое беларускіх хакеістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Калгары", за які выступае Ягор Шаранговіч, прымаў "Сан-Хасэ". Па ходзе матчу "агеньчыкі" ўступалі з лікам 0:2, але потым зраўнавалі лічбы і ў выніку дабіліся перамогі ў авертайме - 3:2. У другой галявой атацы "Флэймз" паўдзельнічаў Шаранговіч, які асісціраваў Назему Кадры. Усяго ў гэтым сезоне ў актыве Ягора 57 (30+27) балаў, каб пабіць беларускі рэкод Міхаіла Грабоўскага па колькасці ачкоў за чэмпіянат, Шаранговічу засталося набраць два балы ў пяці астатніх гульнях.
Перад сустрэчай з "Сан-Хасэ" ў склад "Калгары" з фарм-клуба ў Амерыканскай хакейнай лізе быў выкліканы наш абаронца Ілья Салаўёў. Гэты паядынак стаў для беларуса сёмым у кар'еры ў НХЛ, папярэдні раз магіляўчанін выходзіў на лёд галоўнай лігі планеты ў сярэдзіне снежня. Сёння Салаўёў правёў на пляцоўцы больш за 18 мінут, нанёс 3 кідкі ў створ, заблакіраваў 1 выстрал, прымяніў 3 сілавыя прыёмы і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці "-1".
Таксама гэтай ноччу "Вашынгтон", які прадстаўляе беларускі нападаючы Алексей Протас, нанёс паражэнне галоўнаму канкурэнту ў барацьбе за месца ў плэй-оф - "Дэтройту" (2:1). За амаль 14 мінут на лёдзе форвард ачкоў не набраў, на яго рахунку тры кідкі, адзін сілавы прыём і "+1" у графе карыснасці. Дзкуючы гэтай перамозе "сталічныя" вярнуліся ў васьмёрку лепшых каманд Усходу, наступныя матчы і "Вашынгтон", і "Калгары" правядуць 12 красавіка.-0-