Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі абаронца "Калгары" Ілья Салаўёў дапамог сваёй камандзе абыграць лідара Усходняй канферэнцыі НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на сераду па мінскім часе канадскі клуб на выездзе абыграў "Вашынгтон" з лікам 3:1. Першую шайбу ў матчы закінуў хакеіст "агеньчыкаў" Марцін Поспішыл, якому асісціраваў Салаўёў. Ілья правёў трэці матч у бягучым сезоне НХЛ і набраў першае ачко ў чэмпіянаце. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч і форвард "Вашынгтона" Аляксей Протас абышліся без рэзультатыўных дзеянняў.
Аўтарам адзінага гола ў складзе каманды са сталіцы ЗША стаў капітан клуба Аляксандр Авечкін, які скараціў адставанне ад рэкорду Уэйна Грэцкі па шайбах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ да адзінаццаці. Наступныя матчы "Кэпіталз" і "Флэймз" правядуць 28 лютага.-0-