4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баскетбаліст Максім Салаш дапамог французскаму "Буру" прабіцца ў фінал Еўракубка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У трэцім, вырашальным паўфінальным паядынку французскі клуб упэўнена перамог на сваёй арэне турэцкі "Бешыкташ" з перавагай 26 ачкоў - 89:63. Максім Салаш стаў лепшым снайперам сваёй каманды, набраўшы 19 ачкоў. У першай дамашняй сустрэчы "Бур" выйграў у сябе з лікам 86:74 (Максім Салаш - 9 ачкоў), а потым уступіў у Стамбуле з рэзультатам 71:82 (Максім Салаш - 6 ачкоў).
Фінал мужчынскага Еўракуба стане французскім дэрбі - "Бур" будзе сапернічаць з баскетбалістамі "Парыжа". Першы матч серыі да дзвюх перамог пройдзе 9 красавіка ў сталіцы Францыі, другі паядынак адбудзецца 12 красавіка на пляцоўцы "Бура".-0-