Арына Сабаленка. Фота НАК
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка пасля выхаду ў фінал турніру ў Індыян-Уэлсе прадаўжае ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Нават пасля ўчарашняга паражэння ў вырашальным матчы беларуская тэнісістка павялічыла свой адрыў ад полькі Ігі Свёнтак, якая ідзе другой, да 2231 ачка. Пераможца спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе 17-гадовая расіянка Міра Андрэева ўпершыню ў кар'еры паднялася на шостую пазіцыю сусветнага рэйтынгу. Беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы, Аляксандра Сасновіч займае 115-ы радок. На гэтым тыдні лепшыя тэнісісткі свету пачнуць выступленне на турніры ў амерыканскім Маямі.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA
1. Арына Сабаленка (Беларусь) - 9606 ачкоў.
2. Іга Свёнтак (Польшча) - 7375.
3. Коры Гаўф (ЗША) - 6063.
4. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5361.
5. Мэдзісан Кіз (ЗША) - 5004.
6. Міра Андрэева (Расія) - 4710.
7. Ясмін Пааліні (Італія) - 4518.
8. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 4448.
9. Чжэн Цыньвэнь (Кітай) - 3985.
10. Эма Навара (ЗША) - 3859.
Мужчынскі рэйтынг па-ранейшаму ўпэўнена ўзначальвае італьянскі тэнісіст Янік Сінер. Лепшы з беларусаў - Ягор Герасімаў, ён займае 394-е месца.
Топ-10 рэйтынгу ATP
1. Янік Сінер (Італія) - 11 330.
2. Аляксандр Звераў (Германія) - 7945.
3. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6910.
4. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 4900.
5. Новак Джокавіч (Сербія) - 3860.
6. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3855.
7. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) - 3800.
8. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 3680.
9. Андрэй Рублёў (Расія) - 3440.
10. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3404.-0-