Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2024, 20:00

Сабаленка згуляе на турніры WTA-1000 у Маямі

Фота Unsplash
Фота Unsplash
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўсё ж прыме ўдзел у турніры WTA-1000 у амерыканскім Маямі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Tennis Channel, другая ракетка свету вырашыла выйсці на корт, але не будзе сустракацца з прэсай. Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што Арына Сабаленка не выступіць у Маямі ў сувязі з гібеллю беларускага хакеіста і трэнера Канстанціна Кальцова, з якім яна сустракалася з 2020 года. Як паведамлялася, 42-гадовы Канстанцін Кальцоў памёр у Маямі, куды прыехаў падтрымаць Сабаленку. Апошнім часам Кальцоў уваходзіў у трэнерскі штаб уфімскага клуба "Салават Юлаеў".

У Маямі Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе пераможца матчу паміж іспанкай Паўлай Бадосай і румынкай Сімонай Халеп.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі