9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка пасля фінішу адкрытага чэмпіянату ЗША захавала 13-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер у актыве першай ракеткі Беларусі 2785 ачкоў. На праведзеным учора US Open Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс выйграла парны разрад, перамогшы ў фінале беларуска-аўстралійскі дуэт Вікторыя Азаранка / Эшлі Барці. Вікторыя Азаранка апусцілася на адну пазіцыю і займае цяпер 42-е месца, маючы 1215 балаў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 47-й пазіцыі (1071), Вера Лапко, якая ўжо завяршыла сезон, на 167-м месцы (368).
Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 6501 ачко,
2. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6125,
3. Эліна Світоліна (Украіна) - 5032,
4. Наомі Осака (Японія) - 4846,
5. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4835,
6. Сімона Халеп (Румынія) - 4803,
7. Петра Квітава (Чэхія) - 4326,
8. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4325,
9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3935,
10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3738.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) серб Новак Джокавіч па-ранейшаму на першым радку, пераможца US Open іспанец Рафаэль Надаль застаўся на другой пазіцыі, швейцарац Роджэр Федэрэр захаваў за сабой трэцяе месца.
Топ-10 рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 9865,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9225,
3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 7130,
4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5235,
5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4575,
6. Аляксандр Звераў (Германія) - 4095,
7. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3420,
8. Кеі Нісікоры (Японія) - 3375,
9. Карэн Хачанаў (Расія) - 2810,
10. Раберта Баўціста Агут (Іспанія) - 2575.
Лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў, які прабіўся ў другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША, падняўся на 10 пазіцый і займае 119-е месца (406). Ілья Івашка знаходзіцца на 135-м радку (376), ва Уладзіміра Ігнаціка 297-е месца (268). У канцы гэтага тыдня, 13-14 верасня, тэнісісты зборнай Беларусі правядуць у Мінску матч кваліфікацыі Кубка Дэвіса з камандай Партугаліі.-0-