Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2020, 15:11

Сабаленка засталася на 11-м месцы, Гаварцова паднялася на 7 пазіцый у рэйтынгу WTA

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка засталася на 11-й пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка не гуляла, яна па-ранейшаму мае ў сваім актыве 3615 ачкоў. Былы лідар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка пасля няўдалага выступлення ў мексіканскім Мантэрэі аказалася на 58-м радку, набраўшы 992 балы. Беларуска Вольга Гаварцова, якая ў Мантэрэі дабралася да 1/8 фіналу, паднялася на 7 радкоў і займае цяпер 135-е месца, маючы 477 ачкоў. Аляксандра Сасновіч апусцілася на 119-ю пазіцыю з 561 балам, Вера Лапко знаходзіцца на 346-м месцы, набраўшы 137 заліковых балаў.

Топ-10 новага рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 6076,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 4590,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 4580,

6. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,

7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,

8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 4010,

9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3915,

10. Наомі Осака (Японія) - 3625.

На гэтым тыдні вядучыя тэнісісткі планеты збіраліся выступіць на прэстыжным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, але ён быў адменены з-за небяспекі заражэння каранавірусам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі