Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2020, 13:00

Сабаленка засталася на 11-й пазіцыі рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захавала адзінаццатую пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні лепшая на сённяшні дзень беларуская тэнісістка згуляла на турніры ў амерыканскім Лексінгтане, пацярпеўшы паражэнне ў 1/8 фіналу. Цяпер у актыве Арыны Сабаленка 3615 ачкоў. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка займае 59-е месца, маючы 992 балы, у Аляксандры Сасновіч 638 ачкоў і 105-я пазіцыя, Вольга Гаварцова мае 520 балаў і знаходзіцца на 129-м месцы.

У першай дзясятцы сусветнага рэйтынгу WTA змяненняў не адбылося:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 6356,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 4590,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 4580,

6. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,

7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,

8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 4010,

9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3975,

10. Наомі Осака (Японія) - 3625.

Мужчынскі сусветны тур пакуль не аднавіўся, рэстарт сезона запланаваны на 22 жніўня, калі ў Н'ю-Ёрку пачнецца турнір Western & Southern Open з агульным прызавым фондам больш за $7,1 млн. Потым, з 31 жніўня па 13 верасня, там жа пройдзе чарговы турнір серыі "Вялікага шлема".

Топ-10 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 10220,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,

3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7045,

4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,

5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5890,

6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4745,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 3630,

8. Матэа Берэціні (Італія) - 2860,

9. Гаэль Манфіс (Францыя) - 2860,

10. Давід Гафен (Бельгія) - 2555.

Лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 69-й пазіцыі, маючы 744 ачкі, у Ільі Івашкі 396 балаў і 138-е месца ў сусветным рэйтынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі