ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2021, 10:33

Сабаленка засталася чацвёртай, Азаранка паднялася на 14-е месца ў рэйтынгу WTA

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на чацвёртай пазіцыі ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка няўдала выступіла ў адзіночным разрадзе турніру ў Берліне, прайграўшы ў паядынку 1/8 фіналу. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка дайшла да паўфіналу спаборніцтваў у сталіцы Германіі і цяпер паднялася з 16-га на 14-е месца, набраўшы 3880 ачкоў. Аляксандра Сасновіч перамясцілася са 101-й пазіцыі на 100-ю, маючы 818 балаў, у Вольгі Гаварцовай 136-е месца (604 ачкі). На гэтым тыдні Арына Сабаленка згуляе на турніры ў брытанскім Істбарне, дзе яе першай саперніцай будзе амерыканка Бернарда Пера, у якой 71-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу. Вікторыя Азаранка выступіць на турніры ў нямецкім Бад-Хомбургу, дзе ў 1/16 фіналу сустрэнецца з маладой беларускай тэнісісткай Юліяй Гатоўка, якая займае 271-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 7875 ачкоў.

2. Наомі Осака (Японія) - 7346.

3. Сімона Халеп (Румынія) - 6330.

4. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6195.

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5835.

6. Сафія Кенін (ЗША) - 5640.

7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5266.

8. Серэна Уільямс (ЗША) - 4931.

9. Іга Свёнтэк (Польшча) - 4430.

10. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4285.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 72-м радку (937 ачкоў), Ілья Івашка займае 87-е месца (863). Сёння на старце турніру ў Істбарне сапернікам Ягора Герасімава будзе французскі тэнісіст Жо-Вільфрыд Тсонга, які займае 83-е месца ў рэйтынгу АТР. Ілья Івашка заўтра згуляе з брытанцам Элістэрам Грэем, у якога 1133-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 113 ачкоў.

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 053.

3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 8630.

4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7980.

5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7425.

6. Аляксандр Звераў (Германія) - 7350.

7. Андрэй Рублёў (Расія) - 6120.

8. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 4815.

9. Матэа Берэціні (Італія) - 4468.

10. Раберта Баўціста-Агут (Іспанія) - 3125.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі