Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2020, 14:47

Сабаленка займае 13-е месца ў новым рэйтынгу WTA

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка страціла адну пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад стартам на Australian Open Арына Сабаленка была 12-й, а цяпер займае 13-е месца, маючы 2820 ачкоў. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка цяпер знаходзіцца на 53-й пазіцыі (1051 ачко), Аляксандра Сасновіч займае 113-е месца (577), Вольга Гаварцова на 187-м радку (312). На гэтым тыдні беларускія тэнісісткі ў складзе нацыянальнай зборнай правядуць стартавы матч Кубка Федэрацыі ў гасцях у каманды Нідэрландаў.

Рэйтынг WTA ўзначальвае аўстралійка Эшлі Барці (8387 ачкоў), на другой пазіцыі румынка Сімона Халеп (6101), замыкае першую тройку чэшская тэнісістка Караліна Плішкава (5290). Наваспечаная пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Сафія Кенін з ЗША ўзнялася з 15-га на 7-е месца, набраўшы 4495 ачкоў.

У мужчын на першую пазіцыю вярнуўся трыумфатар Australian Open серб Новак Джокавіч (9720), другім ідзе іспанец Рафаэль Надаль (9395), трэцяе месца ў швейцарца Роджэра Федэрэра (7130). Лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў мае 620 заліковых балаў і знаходзіцца на 90-м радку рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР). Ілья Івашка займае 152-е месца, набраўшы 344 ачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі