Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 верасня 2024, 09:20

Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
 

Арына Сабаленка. Фота НАК Беларусі
Арына Сабаленка. Фота НАК Беларусі
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі год запар прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу другая ракетка планеты разграміла ў чвэрцьфінале кітайскую тэнісістку Сінвэнь Жэн, якая займае сёмае месца ў сусветным рэйтынгу, - - 6:1, 6:2. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 15 мінут. У матчы за выхад у фінал саперніцай беларускі будзе амерыканская тэнісістка Эма Навара (12-ы нумар рэйтынгу WTA). На гэтым турніры Арына Сабаленка перамагла аўстралійку Прысцылу Хон (203), італьянку Лючыю Бранцэці (76), расіянку Кацярыну Аляксандраву (31) і бельгійку Алізэ Мертэнс (35). У мінулым годзе чэмпіёнкай US Open стала амерыканка Коры Гаўф, якая абыграла ў вырашальным паядынку Арыну Сабаленка. На гэты раз Гаўф выбыла з барацьбы ў 1/8 фіналу, уступіўшы Эме Навара.

Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца сёння вечарам. Лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтак сустрэнецца з амерыканкай Джэсікай Пегулай (6), а бразільянка Беатрыс Хадад Мая (21) будзе сапернічаць з чэшкай Каралінай Мухавай.

Агульны прызавы фонд US Open-2024 складае рэкордныя $75 млн, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $3,6 млн. Год таму мужчынскі турнір чацвёрты раз выйграў серб Новак Джокавіч, які перамог у фінале расіяніна Данііла Мядзведзева.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі