Арына Сабаленка. Фота bnpparibasopen.com
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $9,4 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Мінулай ноччу першая ракетка свету сустракалася з чэшскай тэнісісткай Ліндай Носкавай, якая займае 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, і ўпэўнена перамагла ў дзвюх партыях - 6:3, 6:4. У вырашальным паядынку саперніцай беларускі будзе прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна (3-ці нумар рэйтынгу WTA).
На сёлетнім турніры Арына Сабаленка таксама перамагла японку Хінэмэ Сакацумэ (132) - 6:4, 6:2, румынку Жаклін Крысціян (35) - 6:4, 6:1, японскую тэнісістку Наомі Осаку (16) - 6:2, 6:4 і прадстаўніцу Канады Вікторыю Мбока (10) - 7:6 (7:0), 6:4.
Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 15 сакавіка. У фінальным матчы мінулага года Арына Сабаленка ўступіла расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай, а ў вырашальным паядынку 2023 года прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай. У 2012 і 2016 гадах пераможцам гэтага турніру станавілася беларуска Вікторыя Азаранка.-0-