Арына Сабаленка. Фота Міністэрства спорту і турызму
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-500 у Берліне з прызавым фондам 921 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы 1/8 фіналу першая ракетка планеты перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву, якая займае 112-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:2, 7:6. Гэта сустрэча пачалася ўчора вечарам, але пасля першай партыі была прыпынена і дагульвалася сёння. У чвэрцьфінале саперніцай беларускі будзе пераможца матчу паміж прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і чэшскай тэнісісткай Кацярынай Сіняковай (74).
Спаборніцтвы на травяных кортах сталіцы Германіі завершацца 22 чэрвеня. Пераможца атрымае 500 рэйтынгавых ачкоў і 142,6 тыс. еўра прызавых.-0-