Арына Сабаленка. Фота з архіва НАК Беларусі
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прадаўжае выступленні на турніры WTA 1000 у Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Раніцай у сераду па мінскім часе беларуска праводзіла матч чацвёртага круга супраць 24-й ракеткі свету амерыканкі Мэдзісан Кіз. Паядынак доўжыўся крыху больш за гадзіну і закончыўся перамогай нашай тэнісісткі ў дзвюх партыях - 6:4, 6:3.
У чвэрцьфінале турніру ў сталіцы Кітая пасеяная пад першым нумарам Сабаленка згуляе з пераможцай пары Крысціна Букша (Іспанія) - Караліна Мухава (Чэхія).-0-