Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2024, 09:31

Сабаленка выйграла ў матчы 1/16 фіналу турніру WTA ў Брысбене

Фота з архіва
Фота з архіва
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Сёння ў матчы другога раўнда другая ракетка свету выйграла ў італьянкі Лючыі Бранцэці (52-і нумар сусветнага рэйтынгу) – 6:3, 6:0. Паядынак доўжыўся 58 хвілін. У гульні за тое, каб трапіць у чвэрцьфінал, Сабаленка сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз (54) і кітаянкай Чжу Лінь (33).


Раней беларуска Вікторыя Азаранка (23) у паядынку 1/16 фіналу абыграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Ганну Калінскую (80) - 6:1, 7:6 (10:8).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі