Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2021, 09:29

Сабаленка ўпершыню ў кар'еры кваліфікавалася на падагульняючы турнір WTA

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выступіць на падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер лепшая беларуская тэнісістка займае другое месца ў сусветным рэйтынгу і ўжо забяспечыла сабе месца сярод удзельніц падагульняючага турніру 2021 года. Туды таксама кваліфікавалася першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці і чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава, якая ідзе трэцяй у чэмпіёнскай гонцы. Сабаленка і Крэйчыкава дэбютуюць на гэтых спаборніцтвах. Эшлі Барці ў 2019 годзе стала пераможцай падагульняючага турніру WTA, а ў мінулым годзе ён не праводзіўся з-за пандэміі каранавіруса.

У гэтым годзе падагульняючы турнір упершыню пройдзе ў мексіканскай Гвадалахары. Яго старт намечаны на 8 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі