Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2022, 10:49

Сабаленка страціла тры пазіцыі, Азаранка паднялася на 10 месцаў у рэйтынгу WTA

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка апусцілася на тры пазіцыі ў новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму Сабаленка была 4-й, а пасля паражэння ў 1/16 фіналу турніру ў Гвадалахары перамясцілася на 7-е месца. Цяпер у яе актыве 2970 ачкоў. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка дайшла да паўфіналу спаборніцтваў у Гвадалахары і з 37-га паднялася на 27-е месца, набраўшы 1597 ачкоў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 31-м радку (1428 балаў).

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 10 335 ачкоў;

2. Унс Джабір (Туніс) - 4555;

3. Джэсіка Пегула (ЗША) - 4316;

4. Кока Гаўф (ЗША) - 3271;

5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3121;

6. Каралін Гарсія (Францыя) - 3000;

7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 2970;

8. Дар'я Касаткіна (Расія) - 2935;

9. Вераніка Кудзярметава (Расія) - 2795;

10. Сімона Халеп (Румынія) - 2661.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка на 72-м месцы (730 ачкоў), Ягор Герасімаў займае 253-ю пазіцыю (203).

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6730;

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5810;

3. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5600;

4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5155;

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5035;

6. Аляксандр Звераў (Германія) - 4860;

7. Новак Джокавіч (Сербія) - 4320;

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3685;

9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3315;

10. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3195.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі