Арына Сабаленка. Фота Мінспорту
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) аб'явіла лаўрэатаў 2024 года, паведамляе БЕЛТА.
Па выніках галасавання прадстаўнікоў вядучых сусветных СМІ лепшай тэнісісткай планеты ўпершыню стала беларуска Арына Сабаленка. У адыходзячым годзе яна стала пераможцай двух турніраў серыі "Вялікага шлема" - Australian Open і US Open, выйграла турніры ў Цынцынаці і Ухані, а тасама даходзіла да фіналаў спаборніцтваў у Брысбене, Мадрыдзе і Рыме. За год Сабаленка правяла 70 паядынкаў, атрымаўшы 56 перамог, і завяршыла сезон у рангу першай ракеткі планеты.
Лепшай парай свету прызнаны італьянскі тандэм Сара Эрані / Ясмін Пааліні. Амерыканка Эма Навара ўдастоена прыза "Прагрэс года", лепшым маладым іграком стала новазеландская тэнісістка Лулу Сан, а іспанка Паўла Бадоса стане ўладальніцай узнагароды WTA "Вяртанне года".-0-