Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2020, 09:27

Сабаленка прайграла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Лексінгтане

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 11-я ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка не змагла прайсці ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Лексінгтане з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу беларуская тэнісістка прайграла амерыканцы Коры Гаўф (53-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:7 (4:7), 6:4, 4:6. Сустрэча прадаўжалася дзве гадзіны 50 мінут.

У чвэрцьфінале Коры Гаўф будзе сапернічаць з туніскай тэнісісткай Унс Джабір (39), якая абыграла беларуску Вольгу Гаварцову (135) - 3:6, 6:2, 6:4. У першым крузе Арына Сабаленка перамагла ў трохсэтавым паядынку амерыканку Мэдысан Брэнгл (80) - 6:1, 6:7 (5:7), 6:2.

Спаборніцтвы ў Лексінгтане завершацца 16 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі