Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2024, 15:08

Сабаленка прайграла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Дубаі

Фота Unsplash
Фота Unsplash
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла на старце буйнога турніру катэгорыі WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/16 фіналу другая ракетка свету сустракалася з харвацкай тэнісісткай Доннай Векіч, якая займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу, і ўступіла ў трохсэтавым паядынку - 7:6 (7:5), 3:6, 0:6. У матчы за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Векіч будзе румынка Сарана Кырсця (22).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (27) у другім крузе згуляе з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (4). У 1/32 фіналу Азаранка выйграла ў нідэрландскай тэнісісткі Аранчы Рус (43) - 6:2, 6:4.

У першым раўндзе парнага разраду беларуска Аляксандра Сасновіч і немка Лаўра Зігемунд адолелі японскі дуэт Эры Хадзумі / Макота Ніномія, а ў 1/8 фіналу згуляюць з бельгійкай Элізэ Мертэнс і Се Шувэй з Кітайскага Тайбэя.

Спаборніцтвы ў сталіцы ААЭ завершацца 24 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі