Арына Сабаленка. Фота НАК
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі стартуюць паядынкі 1/8 фіналу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал пазмагаецца з дзеючай чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў амерыканкай Даніэль Колінз, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу. Гэта будзе іх сёмая сустрэча, прычым ва ўсіх папярэдніх гульнях нязменна перамагала Сабаленка. У выпадку поспеху ў сённяшнім матчы, беларуска згуляе ў 1/4 фіналу з пераможцай паядынку паміж кітайскай тэнісісткай Чжэн Цыньвэнь (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і амерыканкай Эшлін Кругер (40). На гэтым турніры Арына Сабаленка ўжо абыграла балгарку Вікторыю Томаву (64) і Алену-Габрыэлу Рузэ (102).
Трохразовая пераможца гэтых спаборніцтваў беларуска Вікторыя Азаранка (32) выбыла з барацьбы. У гульні 1/32 фіналу з чэшкай Каралінай Мухавай (14) яна прайграла першую партыю 0:6 і потым з-за траўмы не змагла прадоўжыць сустрэчу. У першым раўндзе беларуска выйграла ва ўкраінскай тэнісісткі Ангеліны Калінінай (55) - 6:3, 6:1. Азаранка выйгравала турнір у Маямі ў 2009, 2011 і 2016 гадах.
Miami Open - 2025 завершыцца 30 сакавіка, яго чэмпіёнка атрымае $1,2 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў.-0-