Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 ліпеня 2024, 17:00

Сабаленка не згуляе на Уімблдонскім турніры

Фота Pixabay
Фота Pixabay
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка на згуляе на Уімблдонскім тэнісным турніры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
Сёння беларуска павінна была сустрэцца з амерыканскай тэнісісткай Эмінай Бектас, але вырашыла зняцца з турніру з-за праблем з плячом. Замест Сабаленка выступіць расіянка Эрыка Андрэева.
 
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (16) у 1/64 фіналу будзе сапернічаць з амерыканкай Слоан Стывенс (50). У выпадку поспеху Азаранка ў 1/32 фіналу сустрэнецца з пераможцай гульні паміж чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай (46) і расіянкай Дзіянай Шнайдэр (30).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі