Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2019, 14:16

Сабаленка і Сасновіч прайгралі матчы 3-га круга і выбылі з адзіночнага разраду Australian Open

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі завяршылі выступленні ў адзіночным разрадзе Australian Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку 3-га круга Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) нечакана ўступіла прадстаўніцы ЗША Амандзе Анісімавай (87) - 3:6, 2:6. Да гэтага Арына Сабаленка абыграла расіянку Ганну Калінскую (146) і брытанку Кэці Бултэр (97).

Аманда Анісімава'

Аляксандра Сасновіч (31) сёння таксама не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу, прайграўшы расіянцы Настассі Паўлючэнкавай (44) - 0:6, 3:6. Раней беларуска перамагла бельгійку Кірстэн Фліпкенс (50) і эстонку Анет Кантавейт (20).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі