Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2022, 12:05

Сабаленка і Бадоса прайгралі ў 1/8 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Маямі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і іспанка Паўла Бадоса не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8,3 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-іспанская пара ўступіла кітайска-расійскаму тандэму Чжаасюань Ян / Кацярына Аляксандрава - 3:6, 6:7 (7:0). У стартавай сустрэчы Арына Сабаленка і Паўла Бадоса ўзялі верх над бразільска-казахстанскім тандэмам Беатрыс Мая / Ганна Даніліна - 6:3, 6:4. У 2019 годзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі пераможцамі парнага разраду.

Беларуска Лідзія Марозава і амерыканка Сабрына Сантамарыя ў 1/16 фіналу прайгралі канадцы Габрыэле Даброўскі і мексіканцы Джуліяне Олмас - 1:6, 3:6.

У адзіночным разрадзе засталася толькі адна прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч (60-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая сёння вечарам у паядынку за выхад у чвэрцьфінал сустрэнецца з прадстаўніцай Швейцарыі Беліндай Бенчыч (24). У першым раўндзе беларуска была мацнейшай за кітайскую тэнісістку Сіньюй Ван (87) - 7:6 (8:6), 6:4, потым абыграла расіянку Дар'ю Касаткіну - 7:6 (7:5), 6:4, а ў 1/16 фіналу перамагла румынку Ірыну Бегу (70) - 7:5, 6:7 (4:7), 6:4, якая да гэтага выбіла з турніру пятую ракетку свету беларуску Арыну Сабаленку.

Экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка (16) у 1/16 фіналу прайграла 16-гадовай чэшскай тэнісістцы Ліндзе Фрухвіртавай (279). У сваім стартавым паядынку Азаранка перамагла расіянку Кацярыну Аляксандраву (54). Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай гэтых спаборніцтваў (2009, 2011, 2016).

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі