Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2020, 16:56

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Остраве

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс пераможна стартавалі ў парным разрадзе турніру ў чэшскай Остраве з прызавым фондам $528,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/8 фіналу беларуска-бельгійская пара перамагла славацка-чэшскі дуэт Шанталь Скамлава / Джэсіка Малечкова - 5:7, 6:1, 10:5. У чвэрцьфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс згуляюць з латвійска-расійскім тандэмам Алена Астапенка / Вера Званарова, які напярэдадні перамог беларуску Вікторыю Азаранка і чэшку Караліну Мухаву.

У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (14-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з чэшскай тэнісісткай Барбарай Крэйчыкавай (85). Саперніца Арыны Сабаленка (12) вызначыцца сёння ўвечары пасля матчу амерыканскай тэнісісткі Коры Гаўф (55) і прадстаўніцы Чэхіі Кацярыны Сіняковай (65).

На мужчынскім турніры ў нямецкім Кёльне з прызавым фондам 325 тыс. еўра беларус Ягор Герасімаў (87) у 1/16 фіналу перамог нямецкага тэнісіста Даніэля Альтмаера (124) - 6:1, 6:0. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Ягора Герасімава будзе прадстаўнік Канады Фелікс Ажэ-Альясім (22).

На турніры серыі "Чэленджэр" у Стамбуле беларус Ілья Івашка (129) перамог турка Ергі Кіркіна (503) - 6:2, 6:4. У 1/8 фіналу беларускі тэнісіст згуляе з пераможцам матчу паміж прадстаўніком Францыі Эліётам Беншэтры (219) і турэцкім тэнісістам Джэмам Ількелем (215).

На старце парнага разраду Ілья Івашка і партугалец Фрэдэрыку Ферэйра Сілва 21 кастрычніка сустрэнуцца з новазеландска-шведскім тандэмам Арцём Сітак / Андрэ Гарансон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі