Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2019, 11:00

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Маямі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-бельгійскі тандэм перамог чэшку Барбару Стрыцаву і Се Шувэй з кітайскага Тамбэя - 7:6 (7:3), 2:6, 10:3. У чвэрцьфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з канадска-кітайскай парай Габрыэлай Даброўскі / Сюй Іфань.

Сёння вечарам беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці ў барацьбе за выхад у паўфінал згуляюць з румына-харвацкім дуэтам Ралука Алару / Дар'я Юрак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі