Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2020, 09:01

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/2 фіналу парнага разраду на тэнісным турніры ў Остраве

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру ў чэшскай Остраве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале беларуска-бельгійскі дуэт за дзве гадзiны адолеў у трохсэтавым матчы латвійска-расійскі тандэм Алена Астапенка / Вера Званарова - 7:6 (7:5), 5:7, 10:8.

Сёння ў паядынку за пападанне ў паўфінал адзіночнага разраду саперніцай Арыны Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе іспанка Сара Сарыбес-Торма (73).

У другім сённяшнім чвэрцьфінале яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (14) сустрэнецца з Элізэ Мертэнс (21).

У 1/8 фіналу мужчынскага турніру серыі "Чэленджэр" у турэцкім Стамбуле беларус Ілья Івашка (129) абыграў турэцкага тэнісіста Джэма Ількеля (215) - 6:2, 6:2. У чвэрцьфінале беларус будзе сапернічаць з прадстаўніком Казахстана Дзмітрыем Папко (173).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі