Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 красавіка 2019, 15:45

Сабаленка і Мертэнс перамаглі ў парным разрадзе на турніры ў Маямі і аформілі "Сонечны дубль"

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным матчы беларуска-бельгійскі тандэм сустракаўся з аўстралійска-кітайскай парай Саманта Стосур / Чжан Шуай і выйграў у двух сэтах - 7:6 (7:5), 6:2.

Гэта другі запар парны тытул Арыны Сабаленка і Элізэ Мертэнс - у сярэдзіне сакавіка яны сталі пераможцамі на турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.

У вырашальным паядынку адзіночнага разраду ў Маямі аўстралійка Эшлі Барці (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) узяла верх над чэшкай Каралінай Плішкавай (7) - 7:6 (7:1), 6:3.

У мужчын пераможцам стаў швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр (5), які перайграў у фінале амерыканца Джона Ізнера (9) - 6:1, 6:4. Для 37-гадовага швейцарца гэта 101-ы чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі