Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2019, 09:55

Сабаленка і Мертэнс перамаглі на старце парнага разраду турніру ў Маямі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс пераможна стартавалі ў парным разрадзе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-бельгійскі дуэт сустракаўся з амерыкана-латвійскім тандэмам Даніэль Колінз / Алена Астапенка і выйграў без асаблівых праблем - 6:3, 6:0.

У паядынку другога раўнда адзіночнага разраду Арына Сабаленка (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе сапернічаць з пераможцай матчу паміж аўстралійскай тэнісісткай Айлай Тамлянавіч (40) і Ганнай-Ленай Фрыдзам з Германіі.

Веры Лапко (64) трэба будзе дагуляць сустрэчу 1/64 фіналу з францужанкай Алізэ Карнэ (53). Гэты матч пачаўся напярэдадні. Першую партыю выйграла французская тэнісістка - 7:5, у другой беларуска ўзяла рэванш на тай-брэйку - 7:6 (9:7), пасля чаго матч быў спынены. Беларусу Ільі Івашку (110) таксама трэба будзе дагуляць паядынак першага раўнда з італьянцам Томасам Фабіяна (90). Учора ў першым сэце беларускі тэнісіст перамог 6:4, а ў другім пры ліку 3:0 на карысць італьянца матч быў спынены.

Сёння свой паядынак 1/64 фіналу правядзе Аляксандра Сасновіч (36), якая будзе сапернічаць з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч (77). Вікторыя Азаранка (46) ужо выйшла ў другі раўнд, перамогшы славачку Дамініку Цыбулкаву (35) - 6:2, 3:6, 6:4. У 1/32 фіналу яна сустрэнецца з французскай тэнісісткай Каралін Гарсіяй (21).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі