Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 кастрычніка 2019, 13:52

Сабаленка і Мертэнс атрымалі першую перамогу на падагульняючым турніры WTA

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс атрымалі першую перамогу ў парным разрадзе на падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), які праходзіць у кітайскім Шэньчжэні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім туры спаборніцтваў у Чырвонай групе беларуска-бельгійскі тандэм абыграў сёння пару з кітайскага Тайбэя - Лаціша Чан / Хаацын Чжань (7:6 (7:5), 6:4). Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 48 хвілін. У стартавым матчы Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс уступілі галандска-нямецкаму тандэму Дэмі Схюрс / Анна-Лена Грэнефельд (5:7, 6:1, 7:10), а ў заключнай сустрэчы папярэдняга этапу 1 лістапада згуляюць з венгерска-французскай парай Цімея Бабаш / Крысціна Младзенавіч.

У адзіночным разрадзе сёння пройдуць паядынкі другога тура ў Фіялетавай групе. Спачатку ўкраінка Эліна Світоліна, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе з пятай ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп. Другі нумар рэйтынгу WTA чэшка Караліна Плішкава сустрэнецца з прадстаўніцай Канады Б'янкай Андрэеску, у якой 4-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

У Чырвонай групе сустрэчы другога тура прайшлі ўчора. Галандская тэнісістка Кікі Бертэнс (10-ы нумар рэйтынгу WTA), якая замяніла траўміраваную японку Наомі Осаку (3-і нумар), абыграла першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці - 3:6, 6:4, 6:3, а швейцарская тэнісістка Белінда Бенчыч (7) перамагла чэшку Петру Квітаву (6) - 6:3, 1:6, 6:4.

Падагульняючы турнір WTA 2019 завершыцца 3 лістапада. Яго агульны прызавы фонд складае $14 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі