Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Фото AFP
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка засталіся на ранейшых пазіцыях, Аляксандра Сасновіч паднялася на тры радкі ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сабаленка знаходзіцца на трэцяй пазіцыі, набраўшы 7061 ачко, Азаранка займае 20-е месца, Сасновіч паднялася на тры радкі і знаходзіцца за крок ад вяртання ў першую сотню, у яе 101-я пазіцыя. На гэтым тыдні Сабаленка і Азаранка выступяць на турніры ў Вашынгтоне.
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 11 005 ачкоў.
2. Коры Гаўф (ЗША) - 8173.
3. Арына Сабаленка (Беларусь) - 7061.
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 6376.
5. Ясмін Пааліні (Італія) - 5373.
6. Джэсіка Пегула (ЗША) - 4665.
7. Сіньвэнь Жэн (Кітай) - 4025.
8. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3925.
9. Даніэль Колінз (ЗША) - 3702.
10. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 3573.
Мужчынскі рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае італьянскі тэнісіст Янік Сінер, на другім радку серб Новак Джокавіч, іспанец Карлас Алькарас ідзе трэцім. Лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў займае 253-е месца.
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Янік Сінер (Італія) - 9570.
2. Новак Джокавіч (Сербія) - 8460.
3. Карлас Алькарас (Іспанія) - 8130.
4. Аляксандр Звераў (Германія) - 7295.
5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6525.
6. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) - 4185.
7. Хуберт Гуркач (Польшча) - 4105.
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3925.
9. Андрэй Рублёў (Расія) - 3830.
10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3770.-0-