ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 28 лістапада 2021
Мінск +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 жніўня 2021, 10:13

Сабаленка і Азаранка выйшлі ў 1/31 фіналу US Open

Фота з архіва
Фота з архіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі пераможна пачалі выступленне на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу перамагла ў трохсэтавым паядынку сербскую тэнісістку Ніну Стаянавіч (94-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:7 (4:7), 6:0.

Вікторыя Азаранка (19) упэўнена перамагла ў дзвюх партыях чэшку Тэрэзу Марцінцову (60) - 6:4, 6:0.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (90) уступіла ў першым раўндзе казахстанскай тэнісістцы Алене Рыбакінай (20) - 2:6, 3:6.

Сёння ў 1/64 фіналу мужчынскага адзіночнага разраду сапернікам беларуса Ільі Івашкі (53) будет амерыканец Тэніс Сандгрэн (91). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (82) згуляе з палякам Хубертам Гуркачам (13).

Агульны прызавы фонд US Open-2021 складае $57,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах заробяць па $2,5 млн. Спаборніцтвы на нью-ёркскіх кортах завершацца 12 верасня. У мінулым годзе чэмпіёнскі тытул у мужчын упершыню заваяваў аўстрыец Дамінік Цім, у жанчын другі раз турнір выйграла японская тэнісістка Наомі Осака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі