Арына Сабаленка. Фота Мінспорту
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка атрымала ўзнагароды па выніках 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У час праводзімага цяпер турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе першай ракетцы планеты ўручаны прыз лепшай тэнісісткі года. У мінулым сезоне Арына Сабаленка выйграла два турніры серыі "Вялікага шлема" - Australian Open і US Open, а таксама стала пераможцай яшчэ двух прэстыжных спаборніцтваў - у амерыканскім Цынцынаці і кітайскім Ухані. Акрамя таго, Сабаленка стала ўладальніцай узнагароды WTA за адданасць справе, папулярызацыю жаночага тэніса і дабрачынную дзейнасць.
На цяперашнім турніры ў Індыян-Уэлсе Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу, дзе яе саперніцай будзе Санай Картал з Вялікабрытаніі.-0-