Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 жніўня 2020, 09:56

"Рытм" выйграў у "Вікторыі" ў матчы Кубка Беларусі па хакеі на траве

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісткі гродзенскага "Рытма" выйгралі ў смалявіцкай "Вікторыі" ў матчы Кубка Беларусі па хакеі на траве. Гульня завяршылася на карысць падапечных Ніны Дашко з лікам 4:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гродзенскім хакеісткам давялося прыкласці нямала намаганняў, каб перамагчы саперніц з Мінскай вобласці. Асноўнай дзеючай асобай "Рытма" стала абаронца Святлана Багушэвіч. Нягледзячы на амплуа, яна адыграла актыўную ролю ў атаках гродзенскага клуба і адкрыла лік на 2-й мінуце. Наступнае ўзяцце варот балельшчыкі ўбачылі праз 33 мінуты матчу. Вызначылася ігрок "Вікторыі" Дзіяна Варановіч.

Калі здавалася, што сустрэча так і завершыцца ўнічыю, "Рытм" узарваўся серыяй рэзультатыўных атак. На 45-й мінуце другі свой мяч за гульню закінула Святлана Багушэвіч. Праз 10 мінут павялічыла лік Аляксандра Славінская, а на апошняй мінуце Святлана Багушэвіч аформіла хет-трык.

Сёння, 4 жніўня, у праграме розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд запланаваны паядынак чэмпіёнак краіны ХК "Мінск" і сярэбраных медалістак гэтага турніру гродзенскага "Рытма". У вячэрняй частцы праграмы згуляюць "Вікторыя" і "Тэкстыльшчык-БарДУ". Завершыцца турнір у Баранавічах 5 жніўня паядынкамі "Рытм" - "Тэкстыльшчык-БарДУ" і "Мінск" - "Вікторыя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі