Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2020, 12:03

"Рух" і "Іслач" згулялі ўнічыю ў матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Руху" згулялі ўнічыю з "Іслаччу" з Мінскага раёна ў дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчане выйшлі наперад на 31-й хвіліне першага тайма пасля дакладнага ўдару Уладзіслава Васільева. Аднак утрымаць пераможны лік гаспадарам не ўдалося - на 85-й хвіліне гульні Дзмітрый Юсаў зраўнаваў рэзультат - 1:1.

Заключныя матчы 27-га тура адбудуцца сёння: "Мінск" - "Дынама" (Брэст), "Тарпеда - БелАЗ" (Жодзіна) - "Слуцк".

Рэзультаты астатніх сустрэч: БАТЭ (Барысаў) - "Віцебск" - 3:1, "Дынама" (Мінск) - "Белшына" (Бабруйск) - 3:1, "Гарадзея" - "Смалявічы" - 4:0, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:2, "Нёман" (Гродна) - "Славія" (Мазыр) - 1:2.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 53 ачкі (27 матчаў), "Шахцёр" - 49 (26), "Нёман" - 47 (27), "Дынама" (Мінск) - 45 (27), "Дынама" (Брэст) - 44 (25), "Тарпеда-БелАЗ" - 44 (26), "Іслач" - 44 (27), "Рух" - 40 (27), "Энергетык-БДУ" - 35 (26), "Віцебск" - 34 (27), "Мінск" - 34 (26), "Славія" - 31 (25), "Гарадзея" - 27 (27), "Слуцк" - 24 (25), "Белшына" - 20 (25), "Смалявічы" - 14 (27).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае форвард БАТЭ Максім Скавыш, які забіў 17 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі