Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2021, 15:03

Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе пройдзе 26 чэрвеня ў Пухавіцкім раёне

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пухавіцкім раёне 26 чэрвеня адбудзецца рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

ІІІ Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе пройдзе ў пасёлку Праўдзінскі на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае філіяла "Торфабрыкетны завод "Сяргеевіцкае" прадпрыемства "Мінгаз". Ён прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы. У турніры прымуць удзел 19 каманд, у складзе якіх будуць і жанчыны.

"Тарфяны футбол вызначаецца відовішчнасцю, паколькі замест травянога газона гульня праходзіць на балоце. Рух ігракоў ускладнены - яны могуць правальвацца па калена. Спаборніцтвы патрабуюць шмат сіл і вынослівасці, - расказалі ў прэс-службе. - Родапачынальнікам тарфянога футбола лічыцца фінскі лыжнік Эса Рампайнен. У сярэдзіне 90-х ён выкарыстаў балота для трэніровак і прыдумаў гэту гульню для падтрымання добрай фізічнай формы. Пазней яго методыка трансфармавалася ў асобную разнавіднасць футбола, які ўспрымаецца як экстрэмальны від спаборніцтваў".

Арганізатарамі турніру выступаюць ДВА "Белпалівагаз" і рэспубліканскі камітэт прафсаюза Белэнергапалівагазу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі